Прамова Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева на ўсенароднай святочнай імпрэзе Ноўруз байрамы - 21 сакавіка 2002 года


Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з самым любімым, самым дарагім святам нашага народа - Ноўруз байрамы. Жадаю ўсім вам здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх вашых справах!

Ноўруз байрамы даражэй нам за ўсе іншыя нашыя святы. Гэтае свята мае вельмі старажытную гісторыю і з'яўляецца ўкладам, спадчынай, што пакінулі нам нашыя бацькі і дзяды. Свята Ноўруз байрамы не звязана ні з якой гістарычнай падзеяй ці імем або дзейнасцю якой-небудзь асобы. Гэта - свята, звязанае з законамі прыроды, законамі Сусвету. Свята Ноўруз - гэтае дзень раўнадзенства дня і ночы, першы дзень вясны, і таму Ноўруз байрамы адрозніваецца ад шэрагу іншых свят, гэта - наша свята, свята менавіта азербайджанскага народа. Азербайджанскі народ са старажытных часоў і да сёння больш за ўсё любіць гэтае свята, паважае яго.

Сёлета мы адзначаем свята Ноўруз пасля святкавання дзесятых угодак дзяржаўнай незалежнасці Азербайджана. Ноўруз, як я адзначыў, - старажытнае свята. Аднак былі такія часы, калі гэтае свята жадалі адабраць у нашага народа, жадалі перашкодзіць яго правядзенню. У XX стагоддзі мы перажылі і такі перыяд. Аднак у Ноўруз байрамы нагэтулькі глыбокія карані, нагэтулькі ён запаў у душу азербайджанскага народа, нашай нацыі, што ніякая сіла, ніякая ўлада, ніякая палітычная сістэма не змагла адабраць гэтае свята ў азербайджанскага народа.

А пасля здабыцця Азербайджанам дзяржаўнай незалежнасці, пасля здабыцця волі мы з адкрытым сэрцам, шырока адзначаем гэтае свята, адзначаем як агульнанароднае і, нарэшце, як дзяржаўнае свята. Цяпер - гэта адно з самых дарагіх дзяржаўных свят Азербайджанскай дзяржавы. Менавіта таму паўсюль у нашай краіне, у кожным яе кутку - у кожным сяле, пасёлку, горадзе - людзі сустракаюць яго з вялікай радасцю, любоўю. У гэтыя дні на святочных імпрэзах дэманструюцца звычаі і традыцыі Ноўруз байрамы.

Такім чынам, наш народ цесна звязвае мінулае з гэтым днём, сённяшні дзень з мінулым, і ў гэтыя гады адноўленыя ўсе звычаі і традыцыі, звязаныя з Ноўруз байрамы. Ужо зараз мы можам сказаць, што Ноўруз байрамы ў Азербайджане цяпер у параўнанні з перыядам сто-дзвесцегадовай даўнасці, можа быць, праводзіцца яшчэ больш усеабдымна. Усё гэта - здабытак нашага народа.

Гэтымі днямі наш народ яшчэ раз дэманструе свой высокі дух, добры настрой. І ўсё гэта звязана з дасягненнямі, заваяванымі на працягу дзесяці гадоў існавання азербайджанскага народа як незалежнага народа, які жыве ў незалежнай дзяржаве. За мінулыя дзесяць гадоў наш народ прайшоў вельмі цяжкі, складаны шлях.

Пасля здабыцця незалежнасці было нялёгка захаваць, умацаваць, абараніць яе, зрабіць сталай, вечнай. Мы сутыкнуліся з шэрагам перашкод. Аднак наш народ стала дэманстраваў сваю волю, сваю рашучасць. Наш народ арганізавана выступаў супраць усіх перашкод, супраць спроб, накіраваных на тое, каб адабраць, знішчыць нашу незалежнасць, прадэманстраваў сваё адзінства, волю. Мы захавалі нашу дзяржаўную незалежнасць, з года ў год развівалі яе.

У гэтыя гады азербайджанскі народ, перажыўшы вялікі сацыяльны, палітычны, эканамічны крызіс, устаў на шлях развіцця. Мы цалкам вышлі з крызісу ва ўсіх сферах нашага жыцця, і наша краіна развіваецца год ад года, а асноўная прычына гэтага складаецца ў тым, што азербайджанскі народ пасля здабыцця незалежнасці ступіў на правільны, верны шлях. І гэта - шлях свабоды, дэмакратыі, незалежнасці. А гэта азначае, што, праводзячы ва ўсіх сферах палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя рэформы, варта ісці па шляху рынкавай эканомікі. Гэта - шлях інтэграцыі эканомікі Азербайджана ў сусветную эканоміку і, такім чынам, развіццё нашай эканомікі.

У гэтай вобласці мы дасягнулі вельмі вялікіх поспехаў. У Азербайджане пабудавана прававая, дэмакратычная, свецкая дзяржава. Праведзена вялікая праца ў вобласці дзяржаўнага будаўніцтва. У Азербайджане развіваецца рынкавая эканоміка. Створаны прыватны сектар. У выніку праведзеных эканамічных рэформаў эканоміка Азербайджана развіваецца з года ў год. Паляпшаецца дабрабыт людзей. Мы змаглі ўмацаваць дзяржаўную незалежнасць Азербайджана, ідучы менавіта па гэтым шляху. Менавіта таму мы з пачуццём вялікага гонару святкавалі дзесятыя ўгодкі дзяржаўнай незалежнасці Азербайджана і ўжо ўступілі ў адзінаццатыя ўгодкі нашай незалежнасці. І таму цяпер, у дні свята Ноўруз, у нашай краіне паўсюль, можна сказаць, у кожнай хаце, у кожнай сям'і пануе святочны настрой. Людзі жывуць вольна, незалежна, з пачуццём вялікай радасці яны адзначаюць Ноўруз байрамы.

Нас цешыць наш сённяшні дзень. Аднак наколькі нас радуюць нашыя поспехі, настолькі ж сыходзяць крывёй і нашыя раны. Нас турбуюць нявырашаныя намі праблемы. І гэта тое, што частка земляў Азербайджана знаходзіцца пад акупацыяй узброеных сіл Арменіі. І што больш за мільён нашых суайчыннікаў з акупаваных земляў сталі ўцекачамі, пражываюць у палатках у цяжкіх умовах і ў іншых непрыстасаваных для пражывання месцах. Гэта - нашае вялікае гора і нашая праблема. Аднак вядома, што мы паслядоўна робім захады па вырашэнні армяна-азербайджанскага нагорна-карабахскага канфлікту. Асноўная мэта ўнутранай і вонкавай палітыкі Азербайджана - умацоўваць незалежнасць нашай краіны, умацоўваць у сусветным маштабе пазіцыі Азербайджана як незалежнай дзяржавы і тым самым пакласці канец армяна-азербайджанскаму нагорна-карабахскаму канфлікту, вызваліць акупаваныя землі, аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць Азербайджана і вярнуць нашых суайчыннікаў, якія былі вымушаны пакінуць свае родныя ачагі, у родныя краі.

За мінулыя гады мы правялі вялікую працу ў гэтай вобласці, адшукалі шмат магчымасцяў, імкнуліся выкарыстаць іх. І сёння мы працягваем рабіць гэта, працягнем і ў наступным. У гэты святочны дзень я запэўніваю свой народ у тым, што акупаваныя землі Азербайджана будуць вызвалены, тэрытарыяльная цэласнасць Азербайджана будзе адноўленая і нашыя суайчыннікі, якія былі вымушаныя пакінуць месцы свайго сталага пражывання, вернуцца ў свае хаты, у родныя краі. Мы абавязкова даб’емся гэтага.

Дарагія сябры!

Дарагія сёстры і браты!

Яшчэ раз віншую вас са святам.

Я віншую нашых суайчыннікаў, якія пражываюць у становішчы перасяленцаў у палатках у цяжкіх умовах. Я віншую нашых адважных ваяроў, памежнікаў, якія стаюць на варце азербайджанскай зямлі. Я віншую нашых грамадзян, якія сталі інвалідамі ў імя абароны земляў Азербайджана. Я віншую сем'і тых, хто стаў шэхідам у імя абароны нашых земляў. Віншую ўсіх. Жадаю ўсім здароўя, усё новых і новых свят Ноўруз байрамы.

Са святам вас!

Перакладзена з газеты "Бакінскі рабочы", 23 сакавіка 2002 года