Старшыні Савета Бяспекі ААН. Копія: Генеральнаму сакратару ААН - 26 ліпеня 1993 года‎


Паважаны спадар Старшыня,

драматычная сітуацыя, якая склалася ў маёй краіне ў выніку працяга і эскалацыі армянскай агрэсіі, накіраванай на тэрытарыяльнае раздзяленне суверэннай азербайджанскай дзяржавы, прымушае мяне звярнуцца да Вас з гэтым пасланнем.

Як прыхільнік прынцыпаў і норм міжнароднага права, Азербайджан даў згоду на пасрэдніцтва СБСЕ у мірным урэгуляванні крывавага канфлікту, навязанага яму Рэспублікай Арменія, зыходзячы з ідэй міжнароднай бяспекі і супрацоўніцтва і абапіраючыся на правы і абавязкі членаў гэтай міжнароднай арганізацыі. Падчас доўгага і цяжкага працэсу ўрэгулявання ўрад Азербайджана, выяўляючы імкненне да мірнага вырашэння канфлікту і максімум гібкасці і канструктывізму, напружана шукаў шляхі спынення кровапраліцця і выхаду на трывалую аснову перамоў. Аднак грубае парушэнне Арменіяй сваіх абавязацельстваў перад сусветнай супольнасцю і Азербайджанам падрывае нашы мірныя высілкі.

З дня прыняцця Саветам міністраў СБСЕ рашэння аб мінскай канферэнцыі мінула ўжо больш за год, аднак сёння гэтая ідэя як ніколі далёкая ад рэальнасці. Калі год назад мы казалі пра неабходнасць вызвалення Шушы і Лачына як пра адзіна магчымы шлях прывядзення сітуацыі ў адпаведнасць з той, якая мела месца на дзень прыняцця рашэння Саветам міністраў, і тым самым выхаду на мінскую канферэнцыю, дык сёння армянскім агрэсарам захоплена больш за 17 працэнтаў азербайджанскіх тэрыторый. Акупаваныя ўся нагорная частка Карабаха, Лачынскі (паўднёвая частка ў маі 1992 г., а паўночная - у красавіку 1993 г.) і Kельбаджарскі раёны, сёлы Нахчыванскай аўтаномнай рэспублікі, Газахскага, Фізулінскага, Зангіланскага і Агдамскага раёнаў Азербайджана. Усяго захоплена 503 населеных пункта, агульны лік уцекачоў і перасяленцаў складае 567 тысяч чалавек.

Пачаўшы з палітычнай агрэсіі, то бок прыняцця вераломных рашэнняў пра далучэнне Нагорнага Карабаха да сваёй тэрыторыі, Арменія пачала засылаць эмісараў і тэрарыстаў і пастаўляць узбраенне, а сёння вядзе шырокамаштабныя ваенныя дзеянні на азербайджанскай зямлі, ігнаруючы заклікі і рашэнні СБСЕ і ААН, у тым ліку і рэзалюцыю 822 Савета Бяспекі, якая адназначна запатрабавала вывесці акупацыйныя сілы з Азербайджана. Высілкі СБСЕ, накіраваныя на рэалізацыю рэзалюцыі, блакаваліся поўнай адмовай армянскага боку ад выканання законных патрабаванняў пасярэдніка і, больш за тое, вылучэннем непрымальных умоў. У выніку гэтых дзеянняў Рэспублікі Арменія апошні візіт Марыё Рафаэлі ў рэгіён, як і папярэднія, не даў ніякіх падстаў для надзей на хуткую рэалізацыю рэзалюцыі СБ ААН і доўгачаканае спыненне кровапраліцця.

Усе спасылкі армянскага боку на непадпарадкаванне армянскіх узброеных фарміраванняў, якія дзейнічаюць у Нагорным Карабаху, Рэспубліцы Арменія абсалютна беспадстаўныя. Усе пастаўкі цяжкіх узбраенняў, боепрыпасаў, жывой сілы, а таксама непасрэднае кіраўніцтва ваеннымі дзеяннямі ажыццяўляецца Рэспублікай Арменія праз анексіраваны Лачынскі раён.

Скарыстаўшыся часовай паўзай, Арменія пасля ад'езду місіі Рафаэлі прыступіла да новага масіраванага наступу, падчас якога яе ўзброенымі сіламі быў захоплены горад Агдам. Гэты вераломны акт зруйнаваў увесь мірны працэсу. Раней урад Азербайджана папярэджваў Савет Бяспекі аб тым, што зацягванне працэсу стварае небяспечную сітуацыю, пагражальную вялікай катастрофай.

Цяперашняе становішча настойліва патрабуе ўмяшання Савета Бяспекі на аснове паўнамоцтваў, нададзеных яму ў адпаведнасці з Статутам ААН.

Неабходныя неадкладныя меры, накіраваныя на ўтаймаванне агрэсара, спыненне кровапраліцця і вызваленне захопленых азербайджанскіх тэрыторый.

У сувязі з вышэй выкладзеным прашу неадкладна склікаць Савет Бяспекі.

Гейдар АЛІЕЎ,

ажыццяўляючы паўнамоцтвы Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі

Старшыня Вярхоўнага Савета Азербайджанскай Рэспублікі
 

Перакладзена з газеты "Бакінскі рабочы", 29 ліпеня 1993 г.