Зварот Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева да азербайджанскага народа ў ‎сувязі з 31 сакавіка - Днём генацыду азербайджанцаў - 30 сакавіка 1999 года‎


Паважаныя суайчыннікі!

Сёння Азербайджан восьмы год жыве ва ўмовах сваёй незалежнасці. Адзін з галоўных поспехаў, дасягнутых намі ў перыяд незалежнасці, складаецца ў тым, што мы атрымалі магчымасць стварыць аб'ектыўную карціну перыяду і падзей нашай гісторыі, якія доўгія гады хаваліся, фальсіфікаваліся і скажаліся. Адной з такіх падзей з'яўляецца адзначаемы намі сёння Дзень генацыду азербайджанцаў, які ўжо атрымаў сваю палітычную і прававую адзнаку з боку нашай дзяржавы.

Адзначаючы штогод 31 сакавіка як Дзень генацыду азербайджанцаў, мы яшчэ раз вяртаемся ў наша гістарычнае мінулае, з болем у сэрцы ўзгадваем шырокамаштабныя крывавыя акцыі,што адкрыта праводзіліся супраць нашага народа.

У XIX-XX стагоддзях наш народ зведаў шэраг страшных трагедый. Рукой армян, жорсткіх і каварных выканаўцаў імперскай палітыкі, што праводзілася буйнымі дзяржавамі, у дачыненні да азербайджанцаў неаднаразова ўчыняліся этнічныя чысткі і генацыд, наш народ быў асуджаны на цяжкія мучэнні, нацыянальныя трагедыі і пакуты. Сотні тысяч мірных азербайджанцаў былі знішчаныя з-за нацыянальнай прыналежнасці, выгнаныя ад родных агменяў, старажытныя гарады і сёлы Азербайджана былі зруйнаваныя.

Палітыка генацыду, якую армянскія нацыяналісты праводзілі ў пачатку стагоддзя, карыстаючыся імперскай палітыкай царскай Расіі, а ў 40-50-ыя гады - савецкі рэжым, яшчэ больш узмацнілася пачынаючы з сярэдзіны 80-ых гадоў пад прыкрыццём перабудовы, і прынесла азербайджанскаму народу новыя і новыя трагедыі. Нажаль, гэтыя крывавыя акцыі не атрымалі ў свой час прынцыповай адзнакі ні міжнароднай супольнасці, ні кіраўніцтва Азербайджанскай Рэспублікі, што, такім чынам, развязала рукі нацыяналістычна-сепаратысцкім сілам. Менавіта ў выніку гэтага на першым этапе навязанага нам у 1988 годзе так званага нагорна-карабахскага канфлікту сотні тысяч азербайджанцаў з-за нацыянальнай прыналежнасці былі знішчаныя і выгнаныя са сваіх гістарычных земляў, у студзені 1990 года ўчыненыя зверскія злачынствы супраць народа, які падняў у Баку і іншых месцах Азербайджана голас пратэсту супраць гэтай несправядлівасці, у 1992 годзе адбыўся крывавы хаджалінскі генацыд.

Як вынік авантурысцкіх дзеянняў армянскіх агрэсараў і ідэолагаў вялікай Арменіі па этнічнай чыстцы больш за адзін мільён суайчыннікаў былі выгнаныя ад родных ачагоў і асуджаныя на нечалавечыя пакуты. Толькі ў XX стагоддзі больш за два мільёны азербайджанцаў былі падвергнутыя агіднай палітыцы генацыду, які праводзіўся нашымі ворагамі ў той альбо іншай форме. Аднак нягледзячы на гэтыя трагедыі, цяжкасці, несправядлівасці, наш народ працягваў жыць, захаваў імкненне да незалежнасці і прадэманстраваў дужую волю.

Сёння мы яшчэ раз узгадваем сваю гісторыю. Ганарымся поспехамі, засмучаемся з-за страт. Сёння створаны ўсё падставы для таго, каб Азербайджан мог жыць як незалежная дзяржава, на ўвесь свет меў магчымасць заявіць аб сваіх правах, паспрабаваў выправіць несправядлівасці, якія адбыліся ў мінулым.

Адна з галоўных нашых задач - сфарміраваць у цяперашняга і будучага пакаленняў моцную нацыянальную памяць пра генацыд, учынены над нашым народам у апошнім стагоддзі, дамагчыся палітычнай і прававой адзнакі гэтых трагедый ва ўсім свеце, паспрабаваць выправіць іх цяжкія наступствы і зрабіць усё, каб такое больш не паўтарылася. А для гэтага неабходна прадэманстраваць моцнае і непарушнае нацыянальнае адзінства. Любую магчымую здраду і агрэсію супраць нашага народа можна спыніць толькі дзякуючы высілкам і волі, накіраваным на непрымірымую барацьбу ў імя незалежнай Азербайджанскай дзяржавы, што з'яўляецца нашай вышэйшай мэтай.

Заклікаю вас да адзінства, непрымірымай барацьбы ў імя абароны нацыянальных інтарэсаў і правы нашага народа. 

Перакладзена з газеты "Бакінскі рабочы", 31 сакавіка 1999 г.

Агульныя гістарычныя даведкі

Генацыд

Мапы і графікі

Армяна-азербайджанскі Нагорна-карабахскі канфлікт