Прамова Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева на саміце, прысвечаным 50-гадоваму юбілею НАТА. Вашынгтон, 26 красавіка 1999 года


scotch egg
scotch egg
scotch egg
temp-thumb
temp-thumb
temp-thumb

Паважаны спадар старшыня! 

Дамы і спадары! 

Сардэчна віншую кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-членаў і партнераў, кіраўніцтва Паўночнаатлантычнага саюза ў сувязі з 50-гадовым юбілеем НАТА. 

Мы высока цэнім велізарную ролю НАТА ў забеспячэнні міру і стабільнасці, лічым яго найважнейшым інструментам агульнаеўрапейскай бяспекі. 

Пасля развалу сусветнай сацыялістычнай сістэмы і Варшаўскага дагавору на парозе ХХI стагоддзя складваецца зусім новая сітуацыя. Дэмакратыя і свабода, абарона правоў чалавека становяцца вышэйшым ідэалам для многіх краін і народаў свету. Азербайджанская Рэспубліка, якая валодае велізарнымі прыроднымі, энергетычнымі рэсурсамі, унікальным геастратэгічным становішчам на стыку Еўропы і Азіі, ідзе па шляху будаўніцтва дэмакратычнай дзяржавы з рынкавай эканомікай, паўнацэннай інтэграцыі ў сусветную супольнасць. Агульнасць нацыянальных мэтаў і ідэалаў стала трывалай асновай для развіцця шырокага супрацоўніцтва паміж Азербайджанам, ЗША і еўрапейскімі партнерамі. 

Разам з тым, распад таталітарных рэжымаў выклікаў такія наступствы, як узброеныя канфлікты, сепаратызм, этнічныя чысткі, якія нясуць смерць і разбурэнні мільенам людзей, пагрозу міру і стабільнасці ў розных рэгіенах планеты. 

Азербайджанскі народ сутыкаецца з усімі гэтымі страшнымі з’явамі на працягу апошніх дзесяці гадоў. 

У выніку ваеннай агрэсіі суседняй Арменіі, што прад’яўляе неабгрунтаваныя тэрытарыяльныя патрабаванні да Азербайджана, каля дваццаці працэнтаў азербайджанскіх зямель з’яўляюцца акупаванымі, звыш аднаго мільена нашых грамадзян падвергнуліся этнічнай чыстцы на сваей тэрыторыі і сталі бежанцамі. 

Мы прыкладаем усе намаганні для найхутчэйшага мірнага ўрэгулявання канфлікту з Арменіяй і ўскладаем вялікія надзеі на дзейнасць Мінскай групы АБСЕ і яе сустаршыняў у асобе Расіі, ЗША і Францыі. Лічым абсалютна недапушчальнымі незаконныя пастаўкі зброі адным з бакоў канфлікту, спробы развязвання рэгіянальнай гонкі ўзбраенняў. 

Мы выступаем за найхутчэйшае мірнае ўрэгуляванне ўсіх існуючых канфліктаў як на постсавецкай прасторы, так і ў Югаславіі, за спыненне этнічных чыстак у Косава, вяртанне мірнага насельніцтва ў родныя мясціны. Сусветная супольнасць павінна адэкватна адказаць на выклікі, што ўзнікаюць з боку агрэсіўнай этнічнай нецярпімасці і сепаратызму. 

Мы надаем вялікае значэнне супрацоўніцтву з НАТА ў рамках праграмы “Партнерства ў імя міру” і са свайго боку будзем усяляк садзейнічаць далейшаму паглыбленню адносін Азербайджана з Паўночнаатлантычным саюзам. Мы вітаем новую стратэгічную канцэпцыю НАТА, прэзентаваную на Вашынгтонскім саміце. 

Віншую прэзідэнтаў Польшчы, Венгрыі і Чэхіі з нагоды ўступлення іх дзяржаў у НАТА. Прыняцце ў НАТА новых дзяржаў, несумненна, будзе садзейнічаць умацаванню бяспекі і стабільнасці на ўсей еўраатлантычнай прасторы, у тым ліку ў каўказскім рэгіене. 

Жадаю НАТА далейшых поспехаў у ажыццяўленні высакароднай місіі па забеспячэнню міру, бяспекі і стабільнасці, ажыццяўленню высокіх ідэалаў чалавецтва.

Дзякую за ўвагу.