Хаджалінскаятрагедыя–злачынствасупрацьчалавецтва


Палітыка генацыду і агрэсіі, якая праводзіцца ў дачыненні да азербайджанскага народа армянскімі нацыяналістамі, налічвае больш чым двухсотгадовую гісторыю. Мэтамі гэтай палітыкі з’яўляліся выцясненне азербайджанцаў з іх спрадвечных земляў і стварэнне на іх выдуманай армянскімі гісторыкамі і ідэолагамі «Вялікай Арменіі». Для ажыццяўлення сваёй агіднай і небяспечнай палітыкі імі выкарыстоўваліся розныя метады і сродкі: фальсіфікацыя гістарычных звестак, палітычныя правакацыі, на дзяржаўным узроўні падтрымліваліся ваяўнічы нацыяналізм, сепаратызм і агрэсія ў адносінах да суседніх народаў. З гэтай мэтай у Арменіі і асобных замежных дзяржавах былі створаны «нацыянальна -культурныя », рэлігійныя, палітычныя і нават тэрарыстычныя арганізацыі, былімабілізаваны магчымасці армянскай дыяспары і лобі.

Раздрабленнем на дзве часткі азербайджанскіх зямель, што стала вынікам войнаў, якія ішлі ў першай чвэрці XIX стагоддзя паміж Расіяй і Іранам, быў дадзены старт працэсу мэтанакіраванага масавага перасялення на тэрыторыю Карабаха армян з Ірана і Турцыі, што ў корані змяніла дэмаграфічную сітуацыю ў Карабаху. У 1905 годзе армянскімі нацыяналістамі ў дачыненні да азербайджанцаў на іх уласнай зямлі была ўчынена бойня, былі разбураны сотні населеных пунктаў. У 1918 годзе пры падтрымцы Бакінскай камуны, чыё палітычнае і ваеннае кіраўніцтва складалася ў асноўным з армянаў, быў ажыццёўлены страшны план, які меў на мэце ачысціць Бакінскую губернію ад азербайджанцаў. У выніку былі знішчаны дзясяткі тысяч мірных жыхароў, разбураны населеныя пункты, помнікі культуры, мячэці і школы. Армянамі была ўчынена расправа над мірным азербайджанскім насельніцтвам у Гянджы, Шамахы, Губе, Лянкяране, Карабаху, Мугане і ў іншых кутках Азербайджана.

Палітыка генацыду і дэпартацыі ў дачыненні да азербайджанцаў была працягнутая вытанчанымі і падступнымі метадамі і ў перыяд савецкай улады, якая абвясціла лозунг аб роўнасці нацый і народаў. У гэты перыяд у дачыненні да Азербайджана была прынятая вялікая колькасць направільных і несправядлівых рашэнняў. У 20-х гадах Зангезур, які з’яўляўся азербайджанскай тэрыторыяй, без усялякіх на тое падставаў быў перададзены Арменіі і, такім чынам, старажытная зямля Азербайджана – Нахчыван – аказалася адарванай ад астатняй часткі нашай Радзімы. У Нагорным Карабаху была створана армянская аўтаномія.

У выніку прынятага кіраўніцтвам СССР валюнтарысцкага рашэння ў 1948-1953 гадах у армян атрымалася дамагчыся дэпартацыі са спрадвечных земляў сотняў тысяч азербайджанцаў і, фактычна, стварыць на тэрыторыі Арменіі монаэтнічную рэспубліку.

Распачаты з 1988 года беспадстаўны нагорна-карабахскі канфлікт, бушуючая на азербайджанскіх тэрыторыях армянская рэакцыя і горкія пакуты бязвіннага азербайджанскага насельніцтва, якое стала ахвярай гэтай рэакцыі, на жаль, былі сустрэтыя абыякавым маўчаннем кіраўніцтва былога СССР і цывілізаванага свету. Натхніўшыся і скарыстаўшыся такой сітуацыяй, армяне ўзяліся за паслядоўны працяг палітыкі генацыду супраць азербайджанцаў і здзяйсненненязнаных у гісторыі злачынстваў. Узброенымі сіламі Арменіі былі акупаваныя 20 адсоткаў тэрыторыі Азербайджана, у тым ліку 7 раёнаў вакол Нагорнага Карабаха – Кельбаджар, Лачын, Агдам, Фізулі, Джэбран, Губадлы і Зангілан. Больш за мільён азербайджанцаў былі па-варварску выгнаныя са спрадвечных земляў, дзясяткі тысяч людзей былі забітыя, сталі інвалідамі, былі ўзятыя ў палон. Былі зруйнаваныя, стаўшы ахвярамі нябачанага армянскага вандалізму, сотні дамоў, тысячы культурных, адукацыйных і лячэбных устаноў, помнікаў культуры і гісторыі, мячэцяў, месцаў пакланення, могілак.

Трагедыі, учыненыя у першыя гады канфлікту армянскімі ўзброенымі бандытамі ў вёсках Нагорнага Карабаха Кяркіджахан, Мешалі, Гушчулар, Гарадаглы, Агдабан і іншых вёсках, дзе жылі азербайджанцы, і, урэшце, генацыд у Хаджалы, з’яўляюцца злачынствамі і назаўжды застануцца чорнай плямай на сумленні «абяздоленых і шматпакутных армян».

Хаджалінская трагедыя з’яўляецца адным з жахлівых злачынстваў ХХ стагоддзя, якое было здзейснена ў дачыненні да азербайджанскага народа армянамі, – аўтарамі шавінісцкай палітыкі па стварэнні «Вялікай Арменіі» і монаэтнічнай дзяржавы. Напрыканцы ХХ стагоддзя армянскія захопнікі, ў выніку сваёй беспакаранасці, у выніку таго, што да гэтага часу сусветнай грамадскасцю і міжнароднымі арганізацыямі не былі ўсвядомлены, асуджаны і папярэджаны іх злачынствы, працягнулі пачаты ў 1905 годзе захоп азербайджанскіх земляў, здзейсніўшы жахлівыя злачынствы і зверствы супраць чалавечнасці.

Ноччу 26 лютага 1992 года, якая была ўпісана ў гісторыю Азербайджана крывавымі літарамі, армянскія ўзброеныя сілы пры дапамозе тэхнікі і ваенных 366-га мотастралковага палка, які размяшчаўся ў горадзе Ханкендзі яшчэ ў перыяд СССР, значная частка асабовага складу якога складалася з армянаў, зраўнялі з зямлёй старажытны горад Хаджалы.

Спачатку Хаджалы быў разбураны ў выніку інтэнсіўнага абстрэлу з гармат і іншай ваеннай тэхнікі. На тэрыторыі горада пачаліся пажары. Затым з некалькіх напрамкаў у горад ўварваліся пешыя сілы, што ўчынілі жорсткую расправу над выжылымі жыхарамі.

У той дзень на працягу кароткага часу армянскія ўзброеныя групы жорстка, са зверскімі катаваннямі знішчылі 613 мірных жыхароў, а 421 нанеслі цяжкія калецтвы.

Мірныя жыхары, у якіх атрымалася вырвацца з акружэння, з асаблівай жорсткасцю былі забітыя ў лясах армянскімі ваеннымі, якія чакалі ў засадзе. Азвярэлыя каты здымалі з людзей скальпы, адразалі ім розныя часткі цела, выколвалі вочы немаўлятам, распорвалі жываты цяжарным жанчынам, жыўцом закопвалі людзей у зямлю або спальвалі іх, а частка трупаў была імі замініравана.

У гэты перыяд 1275 чалавек зніклі без вестак і былі ўзятыя ў палон, горад з 10-тысячным насельніцтвам быў разгромлены, будынкі былі разбураныя і спаленыя. Лёс 150 чалавек, у тым ліку 68 жанчын і 26 дзяцей, невядомы да гэтага часу. У выніку трагедыі, больш за тысячу чалавек з ліку мірнага насельніцтва стала інвалідамі, атрымаўшы кулявыя раненні рознай ступені цяжкасці. У ліку забітых было 106 жанчын, 83 малалетнія дзіцяці, 70 старых. 487 чалавек сталі калекамі, сярод іх 76 падлеткаў.

У выніку гэтага ваенна-палітычнага злачынства 6 сем’яў было знішчана цалкам, 25 дзяцей страцілі абодвух бацькоў, 130 дзяцей страцілі аднаго з бацькоў. З ліку ахвяр 56 чалавек былі спалены жыўцом.

Па словах Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі гаспадзіна Ільхама Аліева, сказаных ў звароце да азербайджанскага народа з нагоды гадавіны Хаджалінскага генацыду, «без усялякай ваеннай неабходнасці сотні мірных жыхароў былі забітыя з жорсткасцю, якая не мае аналагаў у гісторыі, а над трупамі забітых быў учынены здзек. Былі знішчаны дзеці, жанчыны, старыя, цэлыя сем’і. У канцы ХХ стагоддзя адбылося адно з найцяжэйшых злачынстваў не толькі супраць азербайджанскага народа, але і супраць усяго чалавецтва. Па сваёй цяжкасці, варварстве і жорсткасці Хаджалінская трагедыя займае сярод злачынстваў, учыненых супраць чалавецтва, асаблівае месца».

Цяжка ўявіць, што такія  варварства, якія не маюць аналагаў у гісторыі, былі здзейснены людзьмі ў канцы ХХ стагоддзя і на вачах ўсяго свету!

Разам з праявай палітыкі тэрору супраць дзяржаўнай незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Азербайджана, гэты акт масавай і бязлітаснай бойні з’яўляецца жорсткім злачынствам не толькі супраць азербайджанцаў, але і супраць чалавечнасці ў цэлым. Здзейсніўшы гэты генацыд у Хаджалы, армянскія нацыяналісты мелі на мэце запалохаць азербайджанскі народ, які не жадаў аддаваць захопнікам свае зямлі, зламаць яго волю да барацьбы і знішчыць.

Аперацыяй па нападзенні на горад Хаджалы кіравалі камандзір 2-га батальёна 366-га палка Сейран Аганян, камандзір 3-га батальёна Яўгеній Набокіх, начальнік штаба 1-га батальёна Валерый Чытчан. Для аперацыі былі прыцягнутыя больш за 90 танкаў, баявых машын і іншая ваенная тэхніка. У генацыдзе мірнага насельніцтва прымалі актыўны ўдзел ваеннаслужачыя палка Славік Аруцюнян, Андрэй Ішханян, Сяргей Бегларан, Маўсэс Акапян, Рыгор Кісебекян, Вачык Мірзаян, Вачаган Айрыян, Аляксандр Айрапецян і іншыя, з членаў армянскіх узброеных фарміраванняў – Каро Петрасян, Сейран Тумасян, Валерык Грыгаран і іншыя. Высветлілася, што ў ліку тых, хто ўчыніў жорсткую расправу над мірным насельніцтвам у Хаджалы, былі начальнік аддзела ўнутраных спраў горада Ханкендзі Армо Абрамян, начальнік аддзела ўнутраных спраў Аскеранскага раёна Маўрык Гукасян, яго намеснік Шаген Барсегян, старшыня армянскага народнага фронту ў Нагорным Карабаху Віталій Баласанян, начальнік гарадской турмы ў Ханкендзі Сержык Качаран і іншыя.

С.Аганян, які быў у перыяд здзяйснення генацыду ў Хаджалы маёрам, цяпер носіць генеральскія пагоны і з’яўляецца міністрам абароны Рэспублікі Арменія. Шэраг іншых удзельнікаў гэтага злачынства таксама займаюць розныя пасады пры марыянеткавым рэжыме, створаным Арменіяй, і ў дзяржаўных органах Арменіі.

У Рэзалюцыі 96 Генеральнай Асамблеі ААН ад 11 снежня 1946 года паказваецца, што генацыд, сваім непрызнаннем права на жыццё груп людзей, абражае чалавечую годнасць, пазбаўляе чалавецтва створаных людзьмі матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей. Падобныя дзеянні цалкам супярэчаць мэтам і задачам ААН. У Канвенцыі «Аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго», прынятай Рэзалюцыяй 260 Генеральнай Асамблеі ААН 9 снежня 1948 года, і якая ўступіла ў сілу ў 1961 годзе, была замацаваная прававая аснова злачынства генацыду. Дзяржавы, якія далучыліся да Канвенцыі, ўзялі на сябе абавязацельства прымаць меры для прадухілення генацыду і пакарання вінаватых, пацвердзіўшы, што генацыд з’яўляецца злачынствам, якое парушае нормы міжнароднага права, незелажна ад таго, у мірны або ваенны час ён здзейснены. Характар ​​і маштабы жахлівага злачынства, здзейсненага ў Хаджалы, паказваюць, што пры яго здзяйсненні мелі месца ўсе дзеянні, якія складаюць злачынства генацыду і былі адлюстраваны ў дадзенай Канвенцыі. Запланаваны акт масавай і бязлітаснай бойні быў здзейснены з мэтай поўнага знішчэння людзей, якія жывуць на гэтай тэрыторыі, менавіта па прычыне таго, што яны былі азербайджанцамі.

Факты, звязаныя з ігнараваннем Арменіяй міжнародных прававых нормаў, якія вызначаюць нормы паводзін у час вайны, усім гэтым не абмяжоўваюцца. Згодна з патрабаваннямі міжнароднага гуманітарнага права, вайна павінна весціся толькі паміж узброенымі сіламі бакоў канфлікту. Цывільнае насельніцтва не павінна ўдзельнічаць у баях і да яго павінна праяўляцца павага. Згодна з артыкулам 3 IV Жэнеўскай канвенцыі «Аб абароне цывільных асоб у час вайны», замах на жыццё і бяспеку цывільнага насельніцтва, у тым ліку забойствы рознымі спосабамі, прычыненне калецтваў, жорсткае абыходжанне з насельніцтвам, прычыненне пакут і катаванняў, замах на чалавечую годнасць, абразы і зневажальныя дзеянні ў адносінах да насельніцтва забараняюцца. У артыкуле 33 Канвенцыі пазначаецца, што ні аднацывільная асоба не можа быць пакарана за няздзейсненае ёю правапарушэнне.

Адназначна забараняецца ўжыванне да цывільнага насельніцтва калектыўных карных мер, яго застрашванне, тэрарыстычныя дзеянні і рэпрэсіі ў дачыненні да яго. Згодна з артыкулам 34 дадзенай Канвенцыі, таксама забараняецца ўзяцце цывільнага насельніцтва ў закладнікі. Аднак армяне адкрыта прадэманстравалі непавагу да гэтага прынцыпа, узяўшы ў закладнікі толькі ў Хаджалы больш за тысячу чалавек. Праігнараваўшы гэтыя прававыя нормы, армянскія ўзброеныя фарміраванні звярнуліся да жорсткіх метадаў для знішчэння мірнага насельніцтва Хаджалы. Вышэйпералічанае падпадае пад умовы здзяйснення злачынства генацыду, прадугледжаныя ў Канвенцыі «Аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго» ад 9 снежня 1948 года.

Асобы, якія здзейснілі неймаверныя зверствы супраць мірнага азербайджанскага насельніцтва падчас захопу Хаджалы і груба парушылі тым самым патрабаванні Жэнеўскай канвенцыі, артыкулы 2, 3, 5, 9 і 17 «Усеагульнай дэкларацыі аб правах чалавека», патрабаванні Канвенцыі «Аб абароне дзяцей і жанчын у надзвычайных абставінах і ў перыяд ваенных канфліктаў», Канвенцыі «Аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго», да гэтага часу не пакараныя. А беспакаранасць працягвае ствараць аснову для здзяйснення новых злачынстваў.

Арменія не цураецца здзейсненых зверстваў, наадварот, бессаромна апраўдвае генацыд, здзейснены супраць азербайджанцаў, а тыя, хто здзейсніў яго, лічацца нацыянальнымі героямі. У Арменіі адкрыта праводзіцца антыазербайджанская палітыка, у маштабе дзяржавы ствараюцца ідэалагічныя асновы для захопу новых азербайджанскіх земляў. Сфальсіфікаваная армянская гісторыя ўзводзіцца ў ранг дзяржаўнай палітыкі з мэтай стварэння глебы для выхавання армянскай моладзі ў духу шавінізму.

Як гэта ні дзіўна, але парламентарыі шэрагу краін, заплюшчваючы вочы на падобны рэальны генацыд, якім з’яўляецца Хаджалінская трагедыя, ператварылі ў прадмет абмеркаванняў легенду пра «генацыд армян», і з пагардай паставіўшыся да гістарычных ісцін, нават прынялі з гэтай нагоды несправядлівыя рашэнні. Менавіта гэта з’яўляецца адной з прычын бясплоднасці да цяперашняга часу па віне армянскай боку спроб па мірным урэгуляванні армяна-азербайджанскага, нагорна-карабахскага канфлікту.

Раздуваючы з году ў год падзеі 1915 года, калі нібыта адбыўся генацыд армян, і займаючыся прапагандай гэтага, армянскія гісторыкі і палітыкі імкнуцца аддаць забыццю ў свядомасці сусветнай грамадскасці масавае вынішчэнне азербайджанцаў, якое насамрэч ажыццяўляецца з пачатку стагоддзя, тым самым імкнучыся збіць яе з панталыку.

Азербайджанскія землі да гэтага часу знаходзяцца пад акупацыяй. Армянскімі катамі дзеля іх сквапных мэтаў былі бязлітасна вынішчаны бязвінныя людзі. Абавязкам кожнага азербайджанца з’яўляецца дамагчыся прызнання Хаджалінскай трагедыі міжнароднай супольнасцю як акта генацыду і злачынства супраць чалавечнасці. Падобнае злачынства не павінна паўтарыцца.

Па словах, сказаных з нагоды гэтай падзеі Агульнанацыянальным лідэрам азербайджанскага народа Гейдарам Аліевым, «Хаджалінская трагедыя з’яўляецца адной з найбуйнейшых чалавечых трагедый ХХ стагоддзя. Праўда пра Хаджалінскі генацыд павінна быць усебакова даведзенада ўвагі сусветнай грамадскасці, каб неверагодная па жорсткасці трагедыя, падобная Хаджалінскай, больш не змагла паўтарыцца ні ў адным кутку свету. Павінна весціся сур’ёзная і мэтанакіраваная праца з тым, каб усе людзі, верныя ідэалам гуманізму, змаглі выказаць сваю катэгарычную, адназначную пазіцыю ў дачыненні да гэтай трагедыі».

Менавіта пасля вяртання да кіраўніцтва краінай у чэрвені 1993 года па настойлівым патрабаванні народа Агульнанацыянальнага лідэра азербайджанскага народа Гейдара Аліева, стала магчымым наданне палітыка-прававой ацэнкі шматлікім нашым нацыянальным трагедыям, у тым ліку Хаджалінскаму генацыду. Па ініцыятыве Агульнанацыянальнага лідэра Мілі Меджліс краіны прыняў 24 лютага 1994 года Пастанову «Аб Дні Хаджалінскага генацыду». У гэтым дакуменце былі ў падрабязнасцях раскрытыя прычыны і названыя вінаватыя трагедыі.

Несумненна, што выключная роля ў давядзенні да ўвагі сусветнай грамадскасці праўды пра Хаджалы, распаўсюджанні гэтай праўды ў свеце, мерах, якія прымаюцца па наданні гэтаму генацыду аб’ектыўнай ацэнкі, належыць Фонду Гейдара Аліева пад кіраўніцтвам гаспажы Мехрыбан Аліевай. Фонд Гейдара Аліева вось ужо які год запар праводзіць у 70 краінах свету мерапрыемствы, прысвечаныя Хаджалінскай трагедыі. Фонд праводзіць канферэнцыі, вечары памяці, выдае кнігі, буклеты, выпускае DVD-дыскі, здымае фільмы.

З году ў год пашыраецца міжнародная кампанія «Справядлівасць Хаджалы», ініцыяваная віцэ-прэзідэнтам Фонда Гейдара Аліева, старшынёй Азербайджанскай моладзевай арганізацыі Расіі гаспажой Лэйлай Аліевай. У межах кампаніі ва ўсім свеце праводзяцца сотні акцый. Амаль ва ўсіх краінах-членах Еўрапейскага саюза, а таксама ў СНД, Азіі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы праводзяцца канферэнцыі, семінары, пікеты. Дзякуючы гэтай кампаніі, трагедыю ў Хаджалы прызнаў шэраг міжнародных форумаў. Па ініцыятыве Фонду і Маладзёжнага форуму АІК Хаджалінская трагедыя была прызнана дэпутатамі парламентаў 31 краіны як злачынства супраць чалавечнасці. Вядучымі сусветнымі універсітэтамі ў 20 краінах свету праводзяцца флэш-мобы моладзі. Разам з гэтым, пачаўся новы этап кампаніі – распаўсюджванне петыцый і зваротаў, якія вылучаюць патрабаванне па прызнанні гэтай трагедыі як акта генацыду і злачынства супраць чалавечнасці, якія адрасуюцца кіраўнікам дзяржаў і ўрадаў, Мінскай групе АБСЕ, ПАСЕ, Сакратарыяту ААН, парламентам свету і міжнародным арганізацыям.

Міжнародная кампанія па інфармаванні і агітацыі «Справядлівасць Хаджалы», нацэленая на давядзенне да ўвагі сусветнай грамадскасці праўды пра Хаджалінскую трагедыю і наданне сусветнай грамадскасцю гэтай трагедыі палітыка-прававой і маральнай ацэнкі, паспяхова вядзецца ў цяперашні час тысячамі добраахвотнікаў у многіх краінах свету.

Азербайджанская дзяржава вядзе мэтанакіраваную і паслядоўную дзейнасць па давядзенні да ўвагі сусветнай грамадскасці злачынстваў, учыненых супраць азербайджанцаў армянскімі нацыянал-шавіністамі, у тым ліку праўды пра Хаджалінскую трагедыю, дзейнасць па яе прызнанні як генацыду.

Сусветная грамадскасць, у сваю чаргу, ужо вельмі добра ўсведамляе тое, у чым заключаецца праўда. Асаблівая рэзалюцыя, прынятая ў сувязі з Хаджалінскім генацыдам Арганізацыяй Ісламская Канферэнцыя, з’яўляецца першым дакументам, прынятым міжнароднымі арганізацыямі, які прызнаў гэтую трагедыю як «злачынства супраць чалавечнасці». У Рэзалюцыі, прынятай 51 краінай, Хаджалінскай трагедыі была дадзена ацэнка як «масаваму генацыду мірнага насельніцтва, здзейсненага армянскімі ўзброенымі сіламі» і «злачынства супраць чалавечнасці».

У адрозненне ад армянскіх нацыяналістаў, Азербайджан не мае на мэце атрымання ад гэтага пытання якіх-небудзь палітычных, фінансавых, тэрытарыяльных і іншых дывідэндаў. Наша мэта – аднаўленне гістарычнай справядлівасці, выкрыццё злачынцаў і перадача іх на суд сусветнай грамадскасці. І таму пагроза для свету этнічнага сепаратызму армянскіх нацыянал-шавіністаў, што ажыццяўляецца імі ў рэгіёне, а таксама іх ідэалогія нянавісці і тэрору ў дачыненні да іншых народаў, павінны быць раскрытыя. Гэта наш грамадзянскі і чалавечы абавязак перад памяццю тых, хто па-геройску загінуў у Хаджалы.