Паважаны Аляксандр Рыгоравіч!
Сардэчна віншую Вас з 10-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Азербайджанскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь.
За мінулы перыяд традыцыйна дружалюбныя адносіны паміж нашымі народамі і краінамі няўхільна развіваліся і пашыраліся.
Перакананы, што ўсебаковае супрацоўніцтва паміж Азербайджанам і Беларуссю, узаемападтрымка ў рэгіянальных і міжнародных арганізацыях будуць і надалей служыць на карысць нашых народаў, справе міру, стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне.
Жадаю Вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у Вашай дзяржаўнай дзейнасці, народу Беларусі - міру, дабрабыту і росквіту.
З павагай,
Гейдар Аліеў,
Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі
Газета "Бакінскі рабочы", 19 чэрвеня 2003