Прамова прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева на ўрачыстым паседжанні Мілі Меджліса з нагоды 80-гадовага юбілею Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі - 26 мая 1998 года


Паважаны Мілі меджліс!

Паважаны старшыня!

Паважаня дэпутаты!

Сардэчна віншую вас з 80-гадовым юбілеем утварэння Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі, жадаю вам поспехаў у далейшай працы у імя развіцця незалежнасці Азербайджана.

Я сардэчна вітаю вас і выражаю пашану ўсім дэпутатам Мілі меджліса, якія складюць магутнае крыло Азербайджанскай дзяржавы.

Мы з пачуццём вялікага гонару святкуем 80-гадовы юбілей Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Мерапрыемствы, урачыстыя цырымоніі, навуковыя канферэнцыі, якія былі праведзеныя ў сувязі з гэтым у Азербайджанскай Рэспубліцы ў апошнія месяцы, больш шырока прадставілі сучаснаму Азербайджану дзейнасць Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі, у той самы час высока ацанілі шлях, пройдзены азербайджанскім народам за мінулыя 80 год, яго дасягненні.

Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка праіснавала нядоўга. Але яна стала ў ХХ стагоддзі гістарычным этапам у жыцці азербайджанскага народа і заклала падмурак будучыні, незалежнасці, свабоды, суверэнітэту нашага народа. Менавіта таму ўсе грамадзяне Азербайджана, усе мы з пачуццём вялікай падзякі ўзгадваем утварэнне Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі, яе дзейнасць і ўтваральнікаў, людзей, якія выявілі ўзор гераізму ў той перыяд. У той самы час мы высока ацэньваем і наступны перыяд.

Напрыканцы 1992 года азербайджанскі народ аднавіў набытую ў 1918, а пасля зноў згубленую, незалежнасць. Ужо 6 год мы жывем ва ўмовах незалежнасці. Азербайджан даказаў свету сваю незалежнасць, сцвердзіў яе ў міжнародных арганізацыях і стварыў падмурак для таго, каб яна была вечнай, пастаяннай.

Як і ў 1918-1920 гады, апошнія шэсць год былі таксама вельмі складаным, цяжкім перыядам. І мы з пачуццём гордасці можам сказаць, што пераадолелі гэтыя цяжкасці, і хаця наша дзяржава працягвае знаходзіцца ў складаных умовах, далей яна будзе жыць паспяхова.

Для стварэння юрыдычна-нарматыўных асноў незалежнай дзяржавы ў Азербайджане азербайджанскі парламент, Мілі меджліс, правёў ў гэтыя гады вялікую працу. Прыняцце ў лістападзе 1995 года першай дэмакратычнай Канстытуцыі незалежнага Азербайджана, Азербайджанскай рэспублікі шляхам усенароднага галасавання з’яўляецца адной з гістарычных падезй ХХ стагоддзя. 12 лістапада 1995 года ў выніку дэмакратычных выбараў - адкрытых, свабодных, справядлівых выбараў, - на падставе шматпартыйнай сістэмы ў Азербайджане быў абраны першы парламент незалежнага Азербайджана.

З таго часу парламент плённа дзейнічае і з’яўляецца актыўным удзельнікам працэсу дзяржаўнага будаўніцтва, ажыццяўлення палітычных, эканамічных рэформаў у Азербайджане, умацавання і развіцця незалежнасці Азербайджана. Я высока ацэньваю дзейнасць Мілі меджліса, парламента, асабліва за апошні перыяд. Дзяржаўныя, урадавыя органы год ад году ўсё болей прызвычайваюцца да функцый, паўнамоцтваў, замацаваных Канстытуцыяй, і правільна засвойваюць гэтыя паўнамоцтвы і прынцыпы. Гэта стварае добрыя ўмовы кожнаму дзяржаўнаму органу для плённай працы ў межах сваіх паўнамоцтваў.

З гэтага пункту гледжання дзейнасць Мілі меджліса, азербайджанскага парламента, за апошні час дастойная адабрэння. Я высока ацэньваю гэта.

Аснову нашага жыцця складае закон. Наш асноўны закон - Канстытуцыя. Законы, якія прымаюцца на падставе Канстытуцыі, і сёння, і ў будучым з’яўляюцца асноўнымі дакументамі для забеспячэння развіця Азербайджанскай Рэспублікі, Азербайджанскай дзяржавы. І гэтыя законы абмяркоўваюцца і прымаюцца Мілі меджлісам.

У кожнай дэмакратычнай дзяржаве, пабудаванай на прынцыпе раздзялення ўлады, заканадаўчая дзейнасць мае вельмі вялікае значэнне. У выніку заканадаўчай дзейнасці ствараюцца законы, і на падставе гэтых законаў людзі дзейнічаюць, будуюць сваё жыццё, фарміруецца грамадства. Усе адгалінаванні дзяржавы могуць плённа весці сваю дзейнасць. Таму, яшчэ  раз кажу, заканадаўчая дзейнасць з’яўляецца самай важнай часткай дзяржавы. З гэтага пункту гледжання ваша праца мае найбольшае занчэнне і дасягнутыя вамі вынікі дастойныя адабрэння.

Сёння з усёй рашучасцю можна сказаць, што Азербайджанская дзяржава, незалежная Азербайджанская Рэспубліка, з’яўляецца пераемніцай дэмакратычнай рэспублікі, утворанай у 1918 годзе. Мы з гонарам і адданасцю прытрымліваемся гэтага прынцыпа пераемнасці. Безумоўна, паміж 1918-1920 і 1990-мі гадамі вялікая розніца, паміж гэтымі перыядамі - вялікая адлегласць. Але гэтая адлегласць не запоўненая пустэчай - за гэтыя 70 год азербайджанскі народ жыў, ствараў, развіваўся як народ, нацыя і ўтварыў эканамічны, палітычны, інтэлектуальны і культурны патэнцыял, які сёння маецца ў Азербайджане. Адзначаючы 80-годдзе Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі, мы ацэньваем 80-гадовы шлях, пройдзены азербайджанскім народам, усе яго дасягненні і святкуем нашыя дасягненні.

Безумоўна, ні ў воднай краіне і ніколі дасягненні не бываюць без ахвяр і згубаў. Так было і ў нашай краіне, Азербайджане. І тут няма нічога дзіўнага. Нашыя гісторыкі павінныя прааналізаваць гэта, расставіць усё па сваіх месцах, даць усяму ацэнку. Сёння мы будуем незалежную Азербайджанскую дзяржаву, мы заўжды ацэньваем сваё гістарычнае мінулае, радуемся дасягненням, сумуем па згубах і ахвярах.

Мілі меджліс Азербайджанскай Рэспублікі і сёння з’яўляецца пераемнікам парламента, створанага дэмакратычнай рэспублікай. Пераемнасць заўсёды азначала вялікую адказнасць. Пераемнасць - не значыць паўтарэнне пэўнай падзеі ў тым самым выглядзе, якім яна была раней, альбо жыццё на тым жа ўзроўні. Кожны пераемнік, шануючы прынцып пераемнасці, з’яўляючыся пераемнікам таго перыяду, той падзеі, павінен узняць той лад, той перыяд, тую падзею на больш высокі ўзровень. Мы робім гэта ў Азербайджане і шмат чаго дасягнулі ў гэтай галіне.

Я лічу, што сённяшн Мілі меджліс Азербайджана з гонарам носціь імя пераемніка і за мінулыя гады, асабліва за апошні перыяд, ён зрабіў вялікую працу для развіцця незалежнай азербайджанскай дзяржавы. За ўсё гэта я выражаю вам сваю павагу. Хачу выразіць надзею на тое, што вы і ў будучым даб’ецеся высокіх дасягненняў і будзеце дастойныя гэтага пачэснага імя.

Сённяшняя рэчаіснасць Азербайджана патрабуе больш шчыльнага адзінства, салідарнасці ў нашай краіне. Я рады, што пры цяперашнім дэмакратычным ладзе ў Азербайджане паміж усімі адгалінаваннямі ўлады на аснове прынцыпаў Канстытуцыі ўсталяваліся здаровыя адносіны. І гэта стварае для ўсіх нас - і парламента, і вышэйшага выканаўчага органа, усіх выканаўчых органаў, судовых органаў, - вельмі добрыя ўмовы для плённай працы. Я асобна адзначаю дзелавыя, здаровыя, прынцыповыя адносіны паміж парламентам і Прэзідэнтам.

Дэпутаты, якія выступалі сёння, узгадалі пра нязгоды, якія мелі месца ў жыцці дэмакратычнай рэспублікі ў 1918-1920 гадах, барацьбу за ўладу і факты, калі праз асабістыя інтарэсы наносіўся ўдар па агульнанацыянальных інтарэсах. І гэта было. Мы павінныя атрымліваць урокі з мінулага. Выкарыстоўваць яго добры вопыт, карысны нам сёння, і не дапускаць паўтарэння яго негатыўнага вопыту.

На жаль, за апошнія шэсць год незалежнае існаванне Азербайджана суправаджалася падзеямі, пабонымі да тых, што адбываліся ў 1918-1920 гадах. Але якія б гэта не стварала цяжкасці, яны не змаглі і не змогуць перашкодзіць паспяховаму руху Азербайджана па шляху дзяржаўнай незалежнасці. Але, нягледзячы на гэта, і сёння, і ў будучым і ў Мілі меджлісе Азербайджана, і ва ўсіх дзяржаўных органах, і ў нашым грамадстве, у народзе, на падставе здаровых прынцыпаў забеспячэння свабод чалавека, поўнага ўсталявання плюралізму меркаванняў, палітычнага плюралізму, павінныя быць усталяваныя грамадзянскае адзінства, грамадзянская салідарнасць, народнае адзінства, салідарнасць.

Мы парцуем і будзем працаваць на гэты шлях. Запэўніваю вас, што як Прэзідэнт Азербайджана я лічу гэты абавязак сваёй асноўнай задачай і думаю, што ў гэтай галіне мы дасягнулі шмат чаго. Але пакуль чакаюць вялікія справы, ёсць недахопы, якія неабходна ліквідаваць. Спадзяюся, у выніку нашай сумеснай працы, шляхам далейшага развіцця нашых існуючых сёння здаровых адносін у Азербайджане і ў грамадстве, і ў дзяржаўных органах будзе створана яшчэ больш здаровая атмасфера, здаровы настрой, і мы даб’емся большага адзінства, салідарнасці.

Сёння я яшчэ раз віншую вас са святам, і лічу спецыяльнае абмеркаванне 80-годдзя дэмакратычнай рэспублікі ў парламенце Азербайджана, Мілі меджлісе, правядзенне святочнага паседжання вельмі знамянальнай падзеяй. Жадаю вам усім здароўся, поспехаў у справах.

Са святам!

Перакладзена з газеты “Бакінскі працоўны”, 28 мая 1998 года